“У часы глабалізацыі найбольшую каштоўнасць набывае індывідуальнасць. І мы – беларусы – не мусім тут нічога прыдумляць. У нас усё ёсць!”
Як з’явілася ідэя Фестывалю AD.NAK? У чым яго адметнасць? Для каго Фестываль ладзіцца: для рэкламшчыкаў ці для тых, хто рэкламу спажывае? Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, кіраўнік ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская адказала на пытанні інтэрнэт-карыстальнікаў у эфіры праграмы Навума Гальпяровіча “Дыя@блог. Пра мову”.