“Перакуленае/Опрокинутое” – так называецца новая кніга Рыгора Барадуліна, якая выйшла ў маскоўскім выдавецтве “Время”. Гэта дзьвюхмоўнае выданьне – адмысловы падарунак расейскіх выдаўцоў народнаму паэту Беларусі да ягонага хуткага 75-годзьдзя. Пяцьсотстаронкавы том выбранага за паўстагодзьдзя творчасьці надрукаваны паралельна зь перакладамі на расейскую мову. Складальнік кнігі Сяргей Шапран – госьць нашай менскай студыі. Зь ім гутарыць Валянціна Аксак.
У крамах і кіёсках “Белсаюздруку” сярод глямурных выданьняў на глянцавай паперы часопіс “Маладосьць” асабліва ў вочы ня кідаецца. Але ж і не губляецца. Каляровая, яркая вокладка, ды і папера якасная. Вядома, для літаратурнага пэрыёдыка – галоўнае ня вонкавы выгляд, а зьмест і якасьць твораў. Пра тое, што ў “Маладосьці” пад вокладкай, з галоўным рэдактарам часопіса паэткай Раісай Баравіковай пагаварыў Міхась Скобла.