У Гомелі заўважылі цмокаў (фотафакт)

18.03.2016 У краіне

Існуе легенда, што на Гомельшчыне вадзіліся цмокі. Цмокі сустракаюцца ў беларускай культуры, нехта называе цмока знакавым гістарычным сімвалам Беларусі. Казачных істот на вуліцах Гомеля заўважыла студэнтка Кася Якіменка, якая выклала фота ў інтэрнэт.

Цмокі на драўляных ліштвах — рэдкасць для Гомеля.

Hxez5QXmzFU

мкр. Заходні, вул. Джураева

Цмокаў мы заўважалі і ў самым цэнтры Гомеля — таксама на аздабленні дома.
IMG_02421

У 2012 у горадзе адзначалася “Ноч цмока”.

Нагадаем, Гомельскае ТБМ не раз звяртала ўвагу на каштоўнасць і ўнікальнасць гомельскай гарадской драўлянай забудовы.

Kli4nik.info