У Гродне адкрылася выстава вулічнай фатаграфіі

21.11.2014 Культура

У галерэі «Крыга» адкрылася выстава стрыт-фатаграфій «Шум вуліц» – 5 вядомых у Гродне фатографаў у аб’яднаных адным жанрам і горадам працах паказалі свой погляд на паўсядзённае жыццё ў простых, сумленных, жывых гарадскіх момантах.

Героі здымкаў – простыя людзі, гараджане. Людзі з дастаткам або тыя, каму няма дзе жыць. Гэта мінакі, людзі-звычкі, людзі з рознымі карцінамі свету як доказ жыцця такога, як яно ёсць – без пастаноўкі і напускнога шуму.

Аўтары — Ілля Гялей, Яўгеній Кандратовіч, Аляксандр Саенка, Аляксей Бібікаў,  Віталь Дзярнейка.

s13.ru