ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя кнігі твораў беларускіх палітвязняў «Турэмны зборнік» у Варшаве

08.05.2024 18:30 - 20:00 прастора «Робім разам» (pl. Konstytucji, 6) Бясплатнае
 

У сераду, 8 траўня, у прасторы «Робім разам» прэзентуюць «Турэмны зборнік», які аб’яднаў творы беларускіх палітвязняў.





Дата: 8 траўня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: прастора «Робім разам», pl. Konstytucji, 6, Варшава 



У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты 52 зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, напісаныя ў 2020-2023 гадах. 

Прадмову да выдання напісала пісьменніца Ева Вежнавец:

«Творчасць беларускіх палітвязняў — гісторыя асвойвання траўматычнага досведу, неаднакроць блізкага да смяротнага, і гісторыя пераўтварэння гэтага досведу ў высокае, простае і светлае, што асабліва добра відно з цёмнага лёху».


 На вокладцы — малюнак мастака Алеся Пушкіна, забітага ў гарадзенскай турме. 

Толькі падчас прэзентацыі асобнік кнігі можна будзе атрымаць у падарунак — не абмініце такой магчымасці.


 Уваход вольны.







Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) (паведамяць удзельнікам)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ