У «Кантэксце» — Алесь Камоцкі. Новы выпуск праграмы!

24.03.2021 Культура

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.



У новым выпуску вядоўцы «Кантэксту» Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч гутараць з паэтам, кампазітарам і музыкам Алесем Верамеевічам Камоцкім.

Алесь Камоцкі (нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве). У 1975–1976 навучаўся ў музычнай школе па класе кларнета (Маладзечна). У 1977–1979 гг. служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Аўтар кніг «Спроба ісці па расе», «Наспадзяванае», «Край», «Глыбіня дажджу», «Забірай маё лета», «Не як так».

Будзьце ў «Кантэксце» і не забывайце падпісвацца на наш канал!

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»