• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.02.2015 | Адукацыя

У кастрычніку ў Віцебску адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства»

8-9 кастрычніка 2015 г. у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства».

Арганізатары – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пры ўдзеле «Научно-педагогической школы источниковедения – сайт Источниковедение.ru».

Асноўныя напрамкі працы

1. Тэорыя крыніцазнаўства: новыя падыходы.
2. Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны.
3. Гісторыя крыніцазнаўства.
4. Крыніцы па гісторыі Беларусі і суседніх краін.
5. Пісьмовыя крыніцы ў фондах архіваў: праблемы захавання і вывучэння.
6. Музейныя прадметы і калекцыі як гістарычныя крыніцы.
7. Кніга як помнік культуры і гістарычная крыніца.
8. Праблемы публікацыі гістарычных крыніц.

У рамках канферэнцыі пройдзе круглы стол па праблемах выкладання крыніцазнаўства і спецыяльных гістарычных дысцыплінаў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 красавіка 2015 г. накіраваць аргкамітэту на адрас [email protected] тэкст даклада і заяўку з указаннем наступных звестак пра аўтара:

– прозвішча, імя, імя па бацьку;
– вучоная ступень, званне;
– месца працы, пасада;
– паштовы адрас (службовы і хатні);
– тэлефон з указаннем кода горада;
– e-mail;
– тэма даклада.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму, а рэдкалегія – права рэдагавання дакладаў, якія ўключаюцца ў зборнік.

Матэрыялы, афармленне якіх не адпавядае патрабаванням, не прымаюцца да разгляду.

Персанальныя запрашэнні будуць дасланыя ў чэрвені 2015 г.

Зборнік матэрыялаў плануецца выдаць да пачатку працы канферэнцыі. Памер арганізацыйнага ўзносу будзе паведамлены дадаткова.

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт камандзіруючых арганізацыяў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара: Анатоль Мікалаевіч Дулаў; тэл. (8-212) 58 97 38, (29) 668 58 07.

bfk.by
Фота: belapan.com

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип