У Кіеве з’явіцца сквер у гонар Кастуся Каліноўскага

У сталіцы Украіны з’явіцца сквер імя Кастуся Каліноўскага. Пра гэта паведамляе грамадскі актывіст Валерый Сляпухін, які займаўся пытаннем увекавечання памяці лідара вызвольнага паўстання 1863 году, піша @shtodzien.


107.jpg

— Добрая навіна згубілася на абшарах глабальнай сеткі ў сувязі з нападам на Украіну расейскіх войскаў. Але cкверу Кастуся Каліноўскага быць! Такое рашэнне прыняла Комісія з питань найменувань Кіеўскай дзяржадміністрацыі. Цяпер афіцыйна. Засталося зацвердзіць мясцовым дэпутататам, — кажа Валерый Сляпухін.

Сквер у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве паўстане на перасячэнні вуліц Гарадзенскай і Алмаацінскай у Дняпроўскім раёне. Рашэнне было прынятае дзякуючы сістэмнай працы прадстаўнікоў беларускай абшчыны Кіева.

Штодзень