Паколькі глядзець фільмы ў кітайскіх кінатэатрах і так цяжка праз пастаяннае святло экранаў смартфонаў і планшэтаў, адразу некалькі кінатэатраў у некаторых гарадах краіны тэстуюць новы сэрвіс для сваіх наведнікаў. Гледачы змогуць паслаць SMS зкаментаром пра фільм, і тэкст адразу адлюструецца на экране.
Як паведамляе выданне China Youth Daily, гэта новаўвядзенне закране перш за ўсё фільмы для падлеткавай аўдыторыі, гэта значыць, для юных гледачоў, якія не могуць выседзець і пяці хвілін, каб не зазірнуць у тэлефон або планшэт.
Паводле статыстыкі, большасць кітайцаў глядзяць фільмы на мабільных прыладах і адначасова адпраўляюць каментары праз SMS пра тое, што ім падабаецца ці не падабаецца.
Экраны, на якія праецыююцца SMS гледачоў, атрымалі назву bullet screens (як варыянт, намякаючы на тое, што паведамленнідалятаюць да яго як кулі). Эксперымент у Кітаі пачаўся ў Пекіне і Шанхаі, а таксама ў некалькіх невялікіх гарадах.
Крыху раней bullet screen пратэставалі ў правінцыі Шаньдун на поўначы Кітая, падчас дэманстрацыі мультфільма “Легенда пра Цынь”(карціна ўжо зарабіла на радзіме 9,25 млн даляраў). Па словах кіраўніка кінатэатра, зала была запоўненая на 90 адсоткаў, а SMSразляталіся па цане ў 0,1 юаня (прыкладна 10 амерыканскіх цэнтаў).
На сённяшні дзень bullet screen — новаўвядзенне, але ўсё той жа кіраўнік кінатэатра з правінцыі Шаньдун непакоіцца, што каментарыпадчас фільма будуць адцягваць увагу гледачоў. Аднак рэжысёр “Легенды пра Цынь” настроены больш аптымістычна: “Мы даследуем, як водгук на фільм можа паўплываць на карціну. Па сутнасці, рэжысёр і гледачы робяцца роўнымі, і, як мне здаецца, меркаванні гледачоў могуць дапамагчы кінематаграфістам”.
Былы кіраўнік Рэжысёрскай гільдыі Кітая Хэ Пін катэгарычна не згодны і лічыць, што паказ з прыцягненнем bullet screen павінен быць ухвалены стваральнікамі фільма і ўжо дакладна нельга нічога мяняць, нягледзячы на каментары.
А мы нагадаем, што тэлефоны падчас прагляду фільмаў павінныя быць выключаныя.
Паводле kinopoisk.ru