У Кіеве з’явіцца Цэнтр беларускай культуры

08.10.2009

Цэнтр беларускай культуры з’явіцца ў Кіеве. Першы падобны асяродак быў арганізаваны летась у Польшчы.

Як адзначае тэлеканал СТВ, папулярызаваць Беларусь за яе межамі дапаможа і супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі. Для гэтага плануецца арганізаваць сумесныя культурныя акцыі з беларусамі свету і гастролі айчынных калектываў у замежжы.

Тэгі: