Абвешчаны кароткі спіс штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы, якую арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла, піша Беларускі ПЭН.
Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве і зазнаюць несправядлівы пераслед за абарону дэмакратыі і правоў чалавека.
Максім Знак ужо трапляў у шорт-ліст прэміі ў мінулым годзе. У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.
Максім Знак — адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях.