У кнігах XIX стагoддзя знайшлі схаваныя малюнкі

Супрацоўніца архіва Ўніверсітэта Аёвы Калін Тэйсэн заўважыла малюнак на старонках кнігі 1837 года Роберта Мудзі “Восень”. Яна нават зрабіла GIF-ку, якая наглядна дэманструе схаваны малюнак.

Пасля таго, як Калін паказала сваім супрацоўнікам атрыманы GIF, яны папрасілі яе зрабіць такія ж з малюнкамі іншых кніг. Пакуль яна прадставіла яшчэ 3 малюнкі з твораў Роберта Мудзі «Зіма», «Вясна» і «Лета».