У Кобрыне перайменавалі вуліцу Каліноўскага

У Кобрыне вуліцу Каліноўскага перайменавалі ў Машэрава, а былую Машэрава ў Яловую. Больш у горадзе вуліцы Каліноўскага не будзе. Адпаведная пастанова дэпутаў Кобрынскага раёну апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, заўважыў Белсат. 


Мясцовыя дэпутаты пастанавілі перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу Пятра Машэрава.

Vulica Kalinoŭskaha ŭ Kobrynie
Будынак на вуліцы Каліноўскага у Кобрыне ў 2021. Фота: kobrincity.by

Унікальнасць сітуацыі ў тым, што ў Кобрыне ўжо была вуліца Пятра Машэрава. Таму ўладам адначасова давялося змяніць і яе назву — цяпер гэта будзе вуліца Яловая.

Пастанова Кобрынскага раённага савету дэпутатаў была прынятая яшчэ 26 чэрвеня.