У мінскім Батанічным садзе з’явіцца экспазіцыя «Японскі сад» і экалаўка з перапрацаванага пластыку

02.09.2022 У краіне

Экспазіцыю «Японскі сад» будуць рыхтаваць цягам 2022-2023 гг., а экалаўка з’явіцца ўжо ў гэтыя выхадныя, паведамляе агенцтва «Мінск-навіны».


YAponskij-Sad-kopiya.jpg

Экалаўку прэзентуюць падчас пікніка Vulitsa Ezha, які пройдзе ў гэтыя выхадныя — 3-4 верасня.

Яе вырабіла спецыяльна для праекта адзіная ў СНД кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці вырабаў з перапрацаванай сыравіны. Асаблівасць такой лаўкі заключаецца ў тым, што яна даўгавечная і можа быць перапрацаваная яшчэ не раз, выратоўвае мінімум адно дрэва. У складзе такога збудавання — толькі экаматэрыялы без дадання хімікатаў. Для вырабу выкарыстоўваюцца палімеры, якія прымяняюцца ў харчовай прамысловасці, і пясок.

Антывандальная экалаўка вагой больш за 100 кілаграмаў стане першым элементам лакацыі «Японскі сад». Ён размесціцца на пляцоўцы побач з аранжарэяй. Для гэтай экспазіцыі Батанічнаму саду перададуць сакуру, маньчжурскі клён і ягадную яблыню Pendula.

Avtomat-po-sboru-tary1.jpg

Як распавялі агенцтву «Мінск-навіны» арганізатары, увесь сезон на фэсце Vulitsa Ezha ў рамках акцыі «Унёсак кожнага важны» працуе інтэрактыўны аўтамат беларуска-нямецкага прадпрыемства, які сартуе тару для яе далейшай перапрацоўкі, а ўзамен выдае чэкі для абмену на падарункі. За два пікнікі было сабрана каля 5 тысяч адзінак тары (65% — ПЭТ, 30% — алюміній). Усе адходы пасля сартавання адвезлі на перапрацоўчыя заводы. Такі аўтамат будзе і на вераснёўскім пікніку. 

Таксама на мінулых пікніках сабралі 200 кг макулатуры — гэта роўна выратаванню двух дрэў.

Кожнай Станіславе па лаве: у мінскім Парку сямейных дрэў прайшоў конкурс на найлепшую лаўку