Эканамічны суд горада Мінска пачаў працэс ліквідацыі прыватнага тэатральна-відовішчнага ўнітарнага прадпрыемства «Сучасны мастацкі тэатр» (СМТ), піша «Народная Воля». У спектаклях СМТ граў шоўмен Дзяніс Дудзінскі, які вымушаны быў з’ехаць з Беларусі.
Тэатр фактычна быў антрэпрызнай кампаніяй без сталай сцэны. Напрыклад, у 2020 годзе СМТ працаваў у памяшканнях комплекса Dipservice Hall (комплекса «Фрунзэ»). У той час ставіліся «Дракон» Шварца, новая версія «Тарцюфа» Мальера і інш.
Юрыдычная асоба была заснавана ў 2012 годзе, а ў 2021-м уласнік вырашыў ліквідаваць СМТ. У канцы сакавіка 2022 года распачаты працэс у судзе. Пакуль невядома, ці ёсць у кампаніі пазыкі.