• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.12.2022 | Літаратура Краіна

У Мінску распачалася выстава да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы Алены Васілевіч

«Насустрач жыццю, насустрач будучыні» — так называецца літаратурна-дакументальная выстава, якую 20 снежня ўрачыста распачалі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамляюць «Мінск-Навіны».


img_6398.jpg

Алене Васілевіч (1922–2021), апошняй з магікан, як называюць яе сучасныя літаратуразнаўцы, адведзена ў музеі цэлая зала. На адкрыццё прыйшлі беларускія пісьменнікі, перакладчыкі, журналісты, мастакі — Васіль Жуковіч, Міхась Кенька, Віктар Шніп, Раіса Баравікова і шматлікія іншыя, якія асабіста ведалі, любілі гэтага на рэдкасць душэўнага, адкрытага, бязмежна шчырага, тонкага і лірычнага класіка айчыннай літаратуры. Настрой прысутным стварыў постфальклорны музычны гурт «Страла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Экспазіцыя, прысвечаная Алене Васілевіч, аформлена паводле храналагічнага прынцыпу, насычана сімваламі і сэнсамі. Галоўным мастацкім вобразам выставы стала сімвалічнае дрэва жыцця, якое дапаўняюць вобразы і сімвалы з твораў пісьменніцы — дабрыня, сумленнасць, адказнасць, любоў да сваёй радзімы. Сабраны і выстаўлены багаты выяўленчы матэрыял: ілюстрацыі Іосіфа Пучынскага, Ісака Давідовіча, Ірыны Багдановіч да кніг Алены Сямёнаўны «Пачакай, затрымайся...», «Расці, Ганька», «Новы свет», «Доля знойдзе цябе», «Вернісаж»... У адной з вітрын — першы нумар за 1947 г. часопіса «Беларусь» з першай публікацыяй аўтара. Гэта была аповесць «У прасторах жыцця».

img_6403-rotated.jpg

— Нават сёння дыяпазон творчай дзейнасцi пiсьменнiцы ўражвае i захапляе: празаiк, крытык, эсэiст, публiцыст, перакладчык. Але найважнейшая сфера дзейнасцi Алёны Васiлевiч — мастацкая проза з яе нехрыстаматыйным, яскравым, дынамiчным i прыцягальным святлом, — сказала куратар экспазiцыі, вядучы навуковы супрацоўнік музея Паліна Саўген.

img_6401.jpg

На выставе можна ўбачыць фотаздымкі і асабістыя рэчы пісьменніцы, рэдкія выданні яе кніг, матэрыялы з сямейнага архіва, прадстаўленыя сынам — Уладзімірам Васілевічам, вядомым беларускім фалькларыстам і этнографам.

Выстава «Насустрач жыццю, насустрач будучыні» будзе працаваць па 30 сакавіка.

Фота аўтара

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип