У Навагрудку археолагамі аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі Наталляй Пачобут і Леанідам Каладзінскім выяўлены ўчастак падмурка XVIII ст. з валуннага каменя, з уключэннем цэглы таго часу.
Таксама археолагі выявілі частку млынавых жорнаў — ніжні камень. Ён будзе перададзены ў фонды Навагрудскага краязнаўчага музея.
Аб’ект, зафіксаваны і апісаны археолагамі, з’яўляецца фрагментам падмурка цаглянага ветрака, які знаходзіўся на гэтай тэрыторыі.
