• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.02.2022 | Літаратура Беларусы свету

У Нідэрландах выйшла кніга аўтара з Беларусі

У Нідэрландах пабачыла свет кніга «Прыгоды аранжавага хлопчыка», якую напісала таленавітая скрыпачка родам з Мінска Вера Лапарава, піша «Новы Час». Ілюстрацыі да кнігі стварыла вядомая беларуская мастачка Аксана Аракчэева. Кніга прызначаная не толькі для чытання, яе можна і паслухаць: аўдыёзапісы складаюцца з 16 апавяданняў, музыку да якіх напісаў беларускі кампазітар Георгій Сасноўскі.


90.jpg

Кніга «Прыгоды аранжавага хлопчыка», напісаная на нідэрландскай мове, прызначаная для чытання і праслухоўвання, складаецца з 16 апавяданняў. Да кнігі прыкладзены два дыскі, на якіх запісана музыка для пэўных фрагментаў тэксту.

91.jpg
Аўтар кнігі Вера Лапарава

Галоўныя героі — Том, руды хлопчык, і яго такса. Паўсядзённыя справы — такія, як наведванне школы і першае каханне, а таксама асаблівыя падзеі, як наведванне рэпетыцыі вялікага аркестра, наведванне канцэрта і выратаванне чужога жыцця.

92.jpg

Усе апавяданні апрацаваныя музычнымі фрагментамі, якія адлюстроўваюць змест апавяданняў і напісаныя адмыслова для гэтага праекта. Таксама выкарыстаны існуючыя запісы аркестра «Metropole» і класічных кампазітараў — такіх, як Гендэль, Бетховен і Сен-Санс.

93.jpg


Прататыпамі галоўных герояў кнігі паслужылі старэйшы сын аўтара і яго такса Тася. Кніга напісаная для дзяцей ва ўзросце ад 6 гадоў.

94.jpg


Беларуска-нідэрландская скрыпачка Вера Лапарава нарадзілася ў Мінску ў сям’і музыкантаў аркестра Тэатра оперы і балета, з 6 гадоў вучылася граць на скрыпцы.

95.jpg

У 1988 бацька Веры атрымаў кантракт на пасаду канцэртмайстра, і сям’я пераехала ў Бельгію. У 1996 годзе Вера стала лаўрэаткай Міжнароднага конкурсу камернай музыкі імя Чарльза Хенена (Нідэрланды).

У якасці салісткі, а таксама ў якасці скрыпачкі «Erasmus Trio» яна дала больш за 300 канцэртаў у Нідэрландах, Бельгіі, Германіі, Францыі, Швейцарыі, Марока, Паўднёвай Афрыцы і Кітаі. Яна грала ў вядомых залах — такіх, як Концэртгебаў у Амстэрдаме, у зале Моцарта ў Альце-Опер ў Франкфурце, у Польскім інстытуце ў Парыжы, у галерэі Генсар ў Ёханэсбургу, у зале казіно Вісбадэна і ў Пекінскім універсітэце.

96.jpg


Вера рабіла запісы для нідэрландскага тэлерадыёвяшчання і АVRO, выступала на тэлебачанні для нямецкага тэлеканала ZDF і кітайскага тэлеканала CCTV. З 2004 года Вера Лапарава — адна з канцэртмайстраў сусветна вядомага джазавага «Metropole Orkest».

Мастачка Аксана Аракчэва, якая ілюстравала кнігу, адзначыла, што гэта была суперская ідэя і ёй вельмі цікава было маляваць.

«Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Памідораў. «Вялікі сум... Пайшоў з жыцця сузаснавальнік групы...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала новы віртуальны праект у рамках сумеснай ініцыятывы з Беларускім...

valiancina_shauchenka
Афіша Музыка

Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»

15-16 ліпеня ў другі раз ва ўрочышчы Барык ля Гарадка адбудзецца Фестываль Абуджаных «Tutaka». Мэта фестывалю — выказаць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»

Касцёл ў Будславе адкрыецца 3 чэрвеня пасля рэстаўрацыі макаўкі, піша «Народная Воля». Нагадаем: раніцай...

Апошнія навіны

    Музыка
    У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    Гісторыя Літаратура
    Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне
    Афіша Музыка
    Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»
    Грамадства
    Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»
    Грамадства
    Святлана Алексіевіч падпісала Зварот да чалавечнасці
    Грамадства
    Крытык Таццяна Мушынская больш не працуе ў часопісе «Мастацтва»
    Грамадства
    Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых «знайшоўся» ў СІЗА ў Жодзіне
    Грамадства
    «Носьбітам каштоўнасцяў свабоды з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць і гэта бачна ва Украіне і Беларусі»
    Літаратура
    Алексіевіч прадказала ўсё. Новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра «Цынкавых хлопчыкаў»
    Грамадства Літаратура
    «Сабакі Еўропы» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер афіцыйна
    Грамадства
    Менская ўрбаністычная платформа праводзіць бясплатныя кансультацыi для дваровых супольнасцяў
    Грамадства Гісторыя
    Чапаеў. Вяртанне савецкага святога
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Што такое перыядызацыя і як падзяліць гісторыю?
    Культура Грамадства
    «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    Музыка Беларусы свету
    Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак

Афіша

  • 25.05 — 24.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурная анлайн-сустрэча, прысвечаная Адаму Міцкевічу

  • 25.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 25.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 25.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 25.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 25.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 25.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 25.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • Ганна Севярынец: «Забараніць «1984» Оруэла — гэта ж кропля ў моры!»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM