Ад сёння ў продажы з’явілася кніга Аляксандра Чарнухі «Свінні» па-беларуску у перакладзе Алеся Плоткі, — паведамляе канал «Беларуская музыка».
За год гэтую кнігу прачыталі больш чым у трыццаці краінах, а п’есу па рамане купалаўцы паставілі ў тэатры Rampe у Штутгарце. Цяпер сатырычны бэстсэлер можна прачытаць і па-беларуску.
Уладзімір Някляеў пра раман «Свінні»: «У часы чалавечых трагедый слёзы не ратуюць. Таму Аляксандр Чарнуха паспрабаваў засмяяцца. З’едлівай, саркастычнай усмешкай, але ўсміхнуўся. І аказалася, што на час, у якім выпала нам шчасце жыць, скрозь смех глядзець страшней, чым скрозь слёзы».
Замовіць кнігу у любую краіну у папяровым ці электронным выглядзе можна праз адмысловы сайт.