Песня “Ідзі за мной…” магілёўскага гурту ВІРТУАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛЁГІІ заняла першае месца на расейскім рок-партале www.rockgeroy.ru
Удзел у хіт-парадзе – гэта адборачны тур да магчымай ратацыі на маскоўскай радыёстанцыі “Наше радио”, якая ахоплівае 200 гарадоў Расеі. За тыдзень беларускамоўную песню праслухалі 256 разоў прадстаўнікі розных расейскіх рок-фармацыяў, пасля чаго трэк набраў найбольшы рэйтынг.
Вынікі хат-параду можна пабачыць тут:
http://www.rockgeroy.ru/view/hitparade2/50/results/
У дадзены момант гурт чакае рэцэнзіі знакамітага расейскага рок-музыкі Вадзіма Самойлава (гурт “Агата Кристи”).