«Мы разам, нас многа! За намi перамога!». У менскай Серабранцы жыхары перапелі песню супраціву ў Чылі

Дваравая актыўнасць, якая пачалася падчас пратэстаў у Беларусі не губляе сваёй інтэнсіўнасці. Дзесьці запрашаюць музыкаў, а дзесьці спяваюць самастойна.


У менскім мікрараёне Серабранка жыхары аднаго з двароў выканалі беларускі варыянт песні «El pueblo unido jamás será vencido». Песня была напісана як гімн левай кааліцыі Народнае адзінства і атрымала вядомасць у перыяд прэзідэнцтва Сальвадора Альендэ, а пасля ваеннага перавароту 1973 года стала сімвалам левага руху спачатку ў Чылі, а затым і ва ўсім свеце.

Паслухайце таксама арыгінальнае выкананне на іспанскай мове.