У серыі БНТ выйшаў новы том «Масленіца.Абрад. Песні. Напевы»

У серыі «Беларуская народная творчасць» выйшаў новы том «Масленіца. Абрад. Песні. Напевы». 

Выданне з’яўляецца першым навукова атрыбутаваным зборам, прысвечаным абрадавым традыцыям перыяду Масленіцы ў Беларусі. Заснаваны на багатай факталогіі ХІХ–ХХІ стст., збор уключае тры раздзелы, у якіх даецца комплекснае апісанне абрадавых дзеянняў масленічнага перыяду, прымеркаваных да іх песень і напеваў. 

000.png

Уступны артыкул раскрывае гісторыю збірання масленічных песень і апісанняў святкавання Масленіцы, дае іх класіфікацыю, акрэслівае сімволіку і лакальныя адметнасці. Распаўсюджванне найбольш істотных элементаў масленічнай абраднасці адлюстравана на картах. 

Асобна паказваецца этнамузычная спецыфіка песенна-абрадавых масленічных традыцый, акрэсліваецца тыпалогія і мелагеаграфія абрадавых напеваў, адлюстраваная як у арганізацыі нотна-тэкставага раздзела, так і на спецыяльных картах.

Сёння том паступіў у «Акадэмкнігу». Яго кошт 33 рублі 80 капеек.

Паводле ethno.by