Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі «Паэты планеты» ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае Лесі Украінкі і «Эпіграмы і афарызмы» Фрыдрыха фон Логау, піша bellit.info.
Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604–1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання можа быць названы «нямецкім Умарам Хаямам».
Пераклаў з нямецкай Лявон Баршчэўскі.
«Выбраная лірыка» класічнай украінскай паэткі Лесі Украінкі (1871–1913) пабачыла свет у перакладзе Георгія Ліхтаровіча.
Зборнікі можна прыдбаць у Менску ў «Акадэмічнай кнізе», а таксама ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41–42.