Як адна асоба змяніла Беларусь навечна? Неверагодны лёс і кар’ера Генадзя Бураўкіна

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Ці можа адзін і той жа чалавек напісаць «Малітву» і паэму «Ленін думае пра Беларусь»? Сябраваць з Машэравым і Пазняком? Узначальваць Дзяржтэлерадыё і заставацца патрыётам? Неверагодны лёс і кар’ера Генадзя Бураўкіна — паэта і менеджара беларускай культуры ў БССР — у нашым відэа.