У серыі «Паэты планеты» выйшлі тры новыя кнігі: Максім Багдановіч, Паўль Цэлан і Антонія Поццы

23.11.2022 Кнігагляд

Выйшлі тры новыя выдатныя кніжкі, і яны ўжо прадаюцца ў «Акадэмкнізе», — паведамляе выдавецтва.


photo_2022-11-23_15-46-24.jpg

Паўль Цэлан (1920–1970) — адзін з самых значных і ўплывовых нямецкамоўных паэтаў ХХ стагоддзя габрэйскага паходжання. Яго вытанчаная паэзія напоўненая рэфлексіяй над магчымасцямі мовы і камунікацыі ва ўмовах пасляваеннага часу і перажывання досведу Халакосту. Кнігу выбраных вершаў Паўля Цэлана склалі творы з яго пяці прыжыццёвых кніг.

Пра паэтычныя кнігі Максіма Багдановіча і Антонія Поццы (пераклад Аксаны Данільчык) анонсы з’явяцца на старонцы выдавецтва неўзабаве.