Позна ўвечары 29 верасня ў Маскве былі падведзеныя вынікі Маскоўскага міжнароднага кінафэсту эксперыментальнага кіно “FML48”, арганізаванага кампаніяй “Москаў Місфітс”.
#ФМЛ48 — гэта кінаконкурс, у якім за 48 гадзін маладыя кінематаграфісты па зададзеным брыфе ствараюць унікальны кароткаметражны фільм, тэстуючы свае навыкі і здымачную каманду.
Па выніках конкурсу з некалькіх сотняў пададзеных заяваў экспертнае журы сфармавала лонг-ліст, што ўлучае 66 рэкамендаваных да прагляду фільмаў. Потым быў сфармаваны шорт-ліст з 31 фільмазены ў пяці намінацыях.
Склад журы: Андрыян Беліч (ЗША), Дар’я Екамасава (Расія), Аркадзь Галубовіч (Расія), Майлз Уілкс (Вялікабрытанія), Яна Бурак (Расія).
Каардынавала працэс Ані Дзаваран.
Заснавальнік аднайменнай Кінавучэльні-студыі Андрэй Палупанаў адзначыў:
“Крута-крута! Малайцы!
Выклік быў прыняты, і быў дадзены годны адказ!
У шорт-ліст конкурсу “Фільм за 48 гадзін” увайшлі тры каманды выпускнікоў і вучняў Кінавучэльні-студыі Андрэя Палупанава (у шорт-лісце 31 фільм, з Беларусі 6)
Гэта каманды “Нястрымныя”, “TRES”, “Мама Стифлера”, “Аляксандр Кам”.
Каманда “Нястрымныя” (Мінск):
Святаслаў Сабалеўскі, Міхал Пархоменка, Мікалай Лайдра, Андрэй Пячынскі, Стась Ражанскі, Ілля Пісоцкі, Аляксей Крукаў, Вольга Сава, Аляксандр Яфрэмаў, Кацярына Бондарава, Уладзімір Зінкевіч, Аліна Дзямідава.
Каманда “TRES” (Брэст):
Зміцер Руславенка, Міхал Гойка, Галіна Цярпіцкая, Ілля Цалко, Святлана Мацуль.
Каманда “Мама Стифлера” (Мінск):
Уладзіслаў Скрыпчанка, Кірыл Бойка, Кацярына Лагунова, Аляксандр Грынкевіч, Аляксандра Ляднёва, Павел Васільеў.
Каманда “Аляксандр Кам” (Мінск):
Алесь Курловіч, Вольга Фурс, Артур Харытановіч, Святлана Бокун.
Алесь Курловіч