Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер у ім не толькі вершы Дуніна-Марцінкевіча, а і зборы твораў Уладзіміра Някляева, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай і Лідзіі Арабей.
На падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 15 жніўня чорны спіс папоўнілі наступныя выданні:
Ларыса Геніюш — адна з найлепшых беларускіх паэтак ХХ стагоддзя. Як і большасць творцаў-аднагодак, мела няпросты і нават трагічны лёс. Некаторыя старонкі яе біяграфіі перагукаюцца з гісторыямі сучасных беларусаў. З канца 1930-х паэтка жыла ў Чэхаславакіі, у 1948 годзе была вывезеная савецкімі спецслужбамі ў СССР и арыштаваная там на 25 гадоў лагераў.
Наталля Арсеннева — аўтарка знакавага паэтычнага твора «Магутны Божа», які стаў адным з сімвалаў акцый пратэсту ў 2020 годзе. Наталлю Арсенневу зазвычай называюць лідарам паэзіі беларускага замежжа
Уладзімір Някляеў — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў, прызнаны класік, намінант на Нобелеўскую прэмію. Пасля падзей у Беларусі ў 2020 годзе знаходзіцца ў эміграцыі.
Лідзія Арабей — пісьменніца, літаратуразнаўца, аўтарка першых паважных кніг пра Алаізу Пашкевіч-Цётку.
Чытайце яшчэ: «Тое, што яны называюць „экстрэмізмам“, у кнізе і праўда ёсьць. Мая свабода»