«ЄЎ» — наш сумесны праект з Маслам, маiм даўнiм сябрам з Кiева, — кажа @BelarusWithUkraine беларускі рэпер Земан, — Вова, гэта ягонае сапраўднае iмя, раней чытаў у складзе гурта «Епіцентр Унії». А калi я пераехаў у Кiеў, то звярнуўся да яго з прапановай запісаць нешта разам. Уласна кажучы, назва «ЄЎ» адсылае да «Епіцентра Унії», але з iншага боку, гэтыя літары ўнiкальныя для ўкраiнскага і беларускага алфавітаў».
За лета-восень 2021 хлопцы запісалі 6-7 трэкаў. Планавалi альбом, паспелi выдаць 4 песнi, iх можна знайсцi на Soundcloud праекта.
«Дзве нашы песні — "У темряві" і "Апакалiпсiс" — вельмі змрочныя. А зараз, як пачалася вайна, дык яны ўвогуле новымi сэнсамi раскрылiся. Хаця, не тое, каб i новымi — усё гэта было ў паветры ў апошнiя месяцы. Верыць не хацелася, але ўсё было зразумела, i гэта ўплывала на творчасць. Зараз гэта вiдавочна», — кажа Земан.