У Валожыне адбудзецца дабрачынны інклюзіўны фестываль

ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання інвалідаў» сумесна з ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі з боку Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю” праводзіць інклюзіўны фестываль «Асаблівы сусвет».

Фестываль адбудзецца 3 снежня.

Запрашаем дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў ва ўзросце да 31 года для ўдзелу ў фестывалі ў наступных намінацыях:

«Мая творчасць Я» (танцавальны нумар, як індывідуальны, так і групавы).

«Выканальніцкае мастацтва» (песня). Узроставая катэгорыя:

– ад 6-15 гадоў;

– ад 16-31 года.

«Мая радзіма – Беларусь» (малюнак). Узроставая катэгорыя:

– ад 6-15 гадоў;

– ад 16-31 года.

Заяўкі прымаюцца да 23 лістапада па т / факсу: 55676 або па адрасе: г. Валожын, вул. Міру, д. 8, к. 8, ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

У заяўцы неабходна ўказаць імя, імя па бацьку, прозвішча ўдзельніка, намінацыю, узрост.

Творчыя працы ў намінацыі «Мая радзіма – Беларусь» неабходна падаць да 25 лістапада па адрасе: г. Валожын, вул. Міру, д. 8, к. 8, ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Тэлефон для даведак: 58235.

psl.by

Тэгі: