• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.01.2015 | Тэатр

У вайны – жаночае аблічча

Тэатр Ч. паказаў прэм’еру музычнай камедыі “Матухна Кураж і яе дзеці”.

(Не)чаканы рэзананс

Чатыры стагоддзі таму на кантыненце адбылася сапраўдная катастрофа, у параўнанні з якой усе папярэднія войны здаваліся дробнымі сутычкамі. Размова пра Трыццацігадовую вайну (1618–1648), у якую аказаліся ўцягнутымі амаль усе еўрапейскія краіны. Пра характар баявых дзеянняў сведчыць толькі адзін факт: у паўднёвай Германіі іх перажыла толькі траціна насельніцтва. Менавіта падзеям той вайны прысвечаная п’еса “Матухна Кураж і яе дзеці”, адзін з самых вядомых твораў драматурга Бертальта Брэхта. Паводле сюжэту, галоўная гераіня, гандлярка Ганна Фірлінг, вядомая пад імем Матухны Кураж, вандруе па Еўропе са сваім фургонам. Гэта адзіная крыніца існавання для яе і яе дзяцей. Кураж корміцца за кошт вайны, а мір пагражае ёй спусташэннем.

Не будзе перабольшваннем сказаць, што спектакль “Матухна Кураж”, паказаны Тэатрам Ч., выклікаў шырокі грамадскі рэзананс і нават ажыятаж (у Беларусі гэтыя з’явы надзвычай рэдкія ў дачыненні да тэатральных прэм’ер). Чаму? Перш за ўсё, “Матухна” – доўгачаканая прэм’ера прыватнага Тэатра Ч. Калектыву беларускамоўнага, ды яшчэ і складзенага з артыстаў-зорак сталічных тэатраў. Першая і дагэтуль адзіная прэм’ера адбылася ў ім амаль два гады таму (“Дзяды” вясной 2013 года), таму спрацаваў эфект чакання. Цяпер Тэатр Ч. паставіў твор легендарнага Бертальта Брэхта, які зусім не ідзе на айчыннай сцэне. Выкарыстаў пераклад Генадзя Бураўкіна. Ды яшчэ вывеў на сцэну шэсць гуртоў (“9 міліметр”, “НагУаль”, “ili-ili”, “VuRaj”, “Zui” і “NAKA”). Не дзіўна, што два прэм’ерныя паказы ў сталічным Доме прафсаюзаў прайшлі пры аншлагу. Ці спраўдзіліся чаканні гледачоў? Паспрабуем разабрацца.

Тры ў адным

Міхаіл Лашыцкі выступіў у “Матухне” адразу ў трох абліччах: рэжысёра, сцэнографа і аўтара касцюмаў. Па шчырасці, стаўлюся да такога спалучэння з пэўным скепсісам. Бо ўсе тры складнікі далёка не заўсёды выглядаюць раўназначнымі (напрыклад, у “Паяцах”, нядаўняй прэм’еры Опернага, рэжысура Міхаіла Панджавідзэ ўспрымалася больш пераканаўча, чым візуальнае рашэнне пляцоўкі, прыдуманае ім). У “Матухне” асноўным элементам сцэнаграфіі выступае фургон, у якім падарожнічаюць героі. У адным з эпізодаў, калі сям’я галоўнай гераіні хаваецца ў ім ад салдат, фургон ператвараецца ў закінуты дом, аконныя праёмы якога забітыя крыж-накрыж. Чым не сімвал беларускіх хат, вакол якіх хадзілі ў час вайны салдаты чужых армій? На жаль, надалей фургон выконвае выключна ўтылітарныя функцыі. А шкада, бо яго аканіцы, размаляваныя ў зялёны, жоўты, сіні і чырвоны колеры, наўпрост падказваюць, што транспартны сродак Матухны Кураж мог выступаць у якасці тэатральных падмосткаў ці балагану.

Касцюмы, ідэя якіх таксама належыць Міхаілу Лашыцкаму, зробленыя з палатна. Дарэчы, з гэтай тканіны (канаплянай або льняной) звычайна шылі сялянскія світкі. Так рэжысёр нібы шукае пункты судакранання брэхтаўскіх і нашых рэалій. У касцюмы з палатна апранутыя ўсе героі: як цывільныя, так і вайскоўцы (прыналежнасць да адной з армій пазначаецца колерам стужкі: чырвонай або сіняй). Атрымліваецца, асаблівай розніцы паміж імі няма. І тыя, і тыя жывуць у свеце, які вайна даўно перакуліла з ног на галаву, і яны ўжо забыліся, што такое мір. Паколькі касцюмы не вызначаюць пэўную гістарычную эпоху, гэта сведчыць пра пазачасавасць падзей, што адбываюцца ў спектаклі. Гаворка ідзе зусім не пра падзеі ХVІІ стагоддзя або найноўшую гісторыю (на заднім плане часам узнікаюць сілуэты ісамалётаў), а вайну ва ўсе часы і эпохі.

Дзе вы бачыце камедыю?                                           

Стваральнікі “Матухны” пазіцыянуюць спектакль як музычную камедыю (у арыгінале ў Брэхта –  “хроніка часоў Трыццацігадовай вайны”). Але ў якой ступені абедзве характарыстыкі рэалізаваныя на практыцы?

Удзел у спектаклі ажно шасці запрошаных гуртоў настройваў на тое, што музыка стане адным з істотных складнікаў спектакля. Але большую частку дзеі музыканты стваралі хутчэй ненавязлівы гукавы фон. Што да зонгаў, то ў спектакль увайшлі не ўсе тыя, што былі ў п’есе. Апошні зонг у выкананні Швейцарца (Валерый Кандрацьеў), малодшага сына Матухны (“Куды яны клічуць мяне? Не хачу забіваць на гэтай вайне!”), увогуле адсутнічае ў Брэхта. Парадокс, але ён у найбольшай ступені выконваў задачу, дзеля якой драматург уводзіў зонгі ў тэкст уласных п’ес: агучваць думкі аўтара. А музычная тэма гэтага зонгу просіцца на больш шырокі прастор.

Большасць камедыйных фрагментаў вырашаная ў рэчышчы народнага гумару. Певень (Генадзь Гатоўчыц) выходзіць да публікі на мыліцах. Кухар (Сяргей Тоўсцікаў) пад рогат публікі паглынае велізарны бутэрброд (а недаедзены кавалак ён праз гады знаходзіць ў фургоне). Камандуючы (той жа Генадзь Гатоўчыц) заканчвае кожны сказ сваё прамовы словам “бл…”. А крыж, які вышыты на галаўным уборы святара (Алесь Аўчыннікаў), мае падсветку. Уражанне, што гледачы прысутнічаюць на балаганным прадстаўленні.

Цікава, што ў пачатку спектакля акцёры, якія ўвасабляюць сям’ю Матухны, дзейнічаюць менавіта ў такой выканальніцкай манеры. Яны з’яўляюцца на сцэне, нібы акцёры вандроўнага тэатра. Асабліва вылучаюцца Дзмітрый Тумас, чый Эйліф выглядае дурнаватым вясковым асілкам. Яго сястра Катрын у выкананні Надзеі Анцыповіч нагадвае ляльку, якая рухаецца па камандах гаспадара. Але далей гэтая манера не мае свайго працягу. Гумарыстычных фрагментаў у наступных сцэнах не хапае, каб спектакль прэтэндаваў на статус камедыі.

“Адчужэнне” ці “ачужэнне”?

Як вядома, з імем Бертальта Брэхта звязаны феномен “эпічнага тэатра”. Сярод іншага, гэта тэорыя прадугледжвала прынцып дыстанцыянавання, які дазваляў акцёру выказаць уласнае стаўленне да героя (мяркую, фармат балаганнага прадстаўлення мог адпавядаць яму), а таксама эфект “ачужэння” (не блытаць з “адчужэннем”). Нагадаю, што сістэма Станіслаўскага (якую спавядаюць амаль усе драматычныя калектывы Беларусі) грунтуецца на ўжыванні акцёра ў вобраз свайго героя і суперажыванне апошняму з боку гледача. А вось Брэхт імкнуўся выявіць з’яву з нечаканага боку і падвесці гледача да асэнсавання грамадскіх праблем.

Зразумела, цяжка адразу патрабаваць цудаў ад акцёраў, выхаваных у іншай тэатральнай эстэтыцы, а таксама амаль незнаёмых з брэхтаўскай традыцыяй на практыцы. Але тут, як мне здаецца, хаваецца адна з супярэчнасцяў пастаноўкі. Выканаўцы змаглі дасягнуць поўнага “адчужэння” сябе ад уласных герояў. Ні камерцыйная жылка Матухны (чым не сучасная грубаватая бізнесменка ў бліскучым выкананні Алены Сідаравай!), што ўрэшце стане адной з прычын смерці яе малодшага сына, ні дурнаватасць Эйліфа, ні прастадушнасць Катрын не выклікаюць спачування да іх. Героі Брэхта ўспрымаюцца як сучасныя беларусы, якія прыстасаваліся да сітуацыі і жывуць так, як дазваляюць рэаліі і абставіны.

Але дасягнуўшы эфекту “адчужэння”, стваральнікі спектаклі не заўсёды змаглі дасягнуць “ачужэння”. Цяжка сказаць, чаго не хапіла больш: музыкі ды зонгаў, вонкавых эфектаў або нейкіх рэжысёрскіх хадоў (напрыклад, далейшага акцэнту на стылістыцы балаганнага тэатра). Але ў пэўных фрагментах тэмпарытм “Матухны” адпавядаў  няспешнаму ходу Трыццацігадовай вайны. У такія моманты гісторыя Кураж і яе дзяцей успрымаецца як далёкая і забытая старонка мінуўшчыны, пра якую расказваюць у падручніку. А вось у іншых фрагментах, больш удалых з мастацкага пункту гледжання (напрыклад, гаворка пра той жа фінал), гісторыя выходзіць на філасофскае абагульненне. Паколькі адбылося ўсяго два паказы, спадзяюся, што другі падыход урэшце пераможа. А спектакль працягне развівацца.

Дзяніс Марціновіч, фота Яўгена Ерчака

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип