На электронным аўкцыёне ay.by выстаўлена кніга Васіля Быкава «Журавлиный крик. Третья ракета. Альпийская баллада» з аўтографам аўтара.
Кніга на рускай мове, выдадзеная ў 1972 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» накладам 100 000 штук у серыі «Бібліятэка беларускай аповесці». Пераклады аповесцяў з беларускай выканалі В. Рудава і М. Гарбачова.
На тытульным лісце кнігі аўтограф Васіля Быкава: «В. М. Ревзону с приветом!». Датаваны подпіс 5 лістапада 1979. Верагодней за ўсё кніга была падпісаная для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Веньяміна Майсеевіча Рэўзана, які памёр 22 мая 2014 года ва ўзросце 93 гадоў.
Стан кнігі з аўтографам вялікага беларускага пісьменніка ўладальнік ацэньвае, як добры.