У Віцебску ў гонар Уладзіміра Мулявіна адкрылі выставу

На выставе «Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага маэстра», якая адкрылася ў Віцебскім краязнаўчым музеі, прадстаўлены рэдкія экспанаты, піша БЕЛТА.


Vystava «Uladzimir Muliavin. Spadčyna vialikaha maestra»

Выставачны праект ініцыяваны Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі. Ён створаны ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, Белдзяржархівам кінафотафонадакументаў, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Музеем У.Г. Мулявіна.

На ім прадстаўлены зборныя планшэты, загалоўкамі на якіх служаць словы з песень ансамбля «Песняры», стваральнікам і нязменным кіраўніком якога быў Уладзімір Мулявін. Калектыў стаў брэндам Беларусі, і ў бягучым годзе ён адзначае 55-годдзе.

Vystava «Uladzimir Muliavin. Spadčyna vialikaha maestra»

Пласцінкі, фатаграфіі, прайгравальнікі, афішы, а таксама нотныя рукапісы — усё гэта можна ўбачыць у калекцыі, прадстаўленай у віцебскай ратушы. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены канцэртныя касцюмы і музычныя інструменты «Песняроў».

Vystava «Uladzimir Muliavin. Spadčyna vialikaha maestra»

«Акрамя ўнікальных фатаграфій, якія расказваюць пра гастрольнае жыццё ансамбля, пра закуліссе, чаго мы як простыя гледачы не бачылі ніколі, на экспазіцыі прадстаўлены выдатныя маляўнічыя эскізы касцюмаў, якія ў перасовачным выставачным праекце прадстаўляюцца ўпершыню», — расказаў журналістам загадчык аддзела Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Арцемій Васілевіч.