У вядомым палацава-паркавым комплексе Чапскiх з’явiцца музей страчаных панскiх сядзiбаў


У пiсьмовых крынiцах зафiксавана дакладная дата, калi ўзгадваецца Станькаў (так калiсьцi называлася цяперашняе Станькава), — 1340 год. Тады гэтае мястэчка належала вялiкаму князю Вiтаўту. Праз колькi часу Станькаў пераходзiць ва ўласнасць роду Радзiвiлаў, а ў 1772 годзе ў якасцi шлюбнага пасагу — да Чапскiх, якiя валодалi iм ажно да 1920-га. Пра гэта я даведаўся ад супрацоўнiка праектнага аддзела дэпартамента знешнiх сувязяў беларускага Экзархата Алега Маслiева. Алег Iгаравiч — мясцовы жыхар, даўно i з вялiкай ахвотай вывучае тутэйшыя мясцiны.

— Род Чапскiх вельмi старажытны — яго гiсторыя налiчвае больш за тысячу гадоў, — заўважае Алег Маслiеў. — Адзiн з першых — Эрэнрэйх фон Гутэн — маршал германскiх войскаў, якi разам з iмператарам Генрыхам IV Птушкаловам ваяваў супраць плямёнаў гунаў. Яго нашчадак ужо ў ХII стагоддзi атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай iмперыi i герб “Лелiву” (дарэчы, адзiн з самых загадкавых i мала вывучаных гербаў). Пасля Гутэны пачалi паступова перасяляцца на ўсход — на тэрыторыю Польшчы. Яны называлi сябе Гутэнамi з Чаплiна, паколькi валодалi тамтэйшым маёнткам. Вiдаць, Станькава iм таксама надта спадабалася, паколькi зрабiлася адной з асноўных рэзiдэнцый. Тэкст цалкам.

Фота газеты “Звязда”.

Тэгі: