Яна ўяўляе сабой невысокае драўлянае васьміграннае збудаванне. Унутры змешчана сцэна ўкрыжавання Хрыста і Маці Божай і апостала Яна. Каплічка знаходзіцца ў закінутай вёсцы Валасатка, на Докшыччыне
Як пішуць Весткі, каплічка была збудавана ў 1848 годзе. Над уваходам – надпіс на польскай мове, які перакладаецца як “Змілуйся над намі, Пане. Ад трагічнай нечаканай смерці і гневу Твайго захавай нас. Ратуй хваробы халеры. 1848 г.”. Адметна тое, што ўнутры каплічкі змешчаны выявы як каталіцкіх, так і праваслаўных крыжоў.
Каплічка ў Валасатцы
Сцэна ўкрыжавання Хрыста і Маці Божай і апостала Яна
На другім канцы вёскі стаіць драўляны крыж, які нядаўна быў пафарбаваны. Сама вёска знікла ў 2003 годзе, хат ў ёй ужо не засталося.
Крыж
Месцамі захаваўся яшчэ стары брук, які перарэзаны каляінамі ад трактароў. Ад былой вёскі да райцэнтра Докшыцы – усяго 4 кіламетры.
Каляіны на былой вясковай дарозе
Паводле Westki.info