У Гродзенскім Старым замку пачаў працаваць друкарскі станок

Стары замак адкрыў свае дзеры для наведвальнікаў на пачатку лістапада 2020 года, пасля першага этапу аднаўленчых працаў. Атракцыяй павінны былі стаць майстар-класы па друкаванні гравюр. Дзеля гэтага быў замоўлены друкарскі станок на манер XVI стагоддзя.


1057707516_0_228_2730_2048_600x0_80_0_0_92417b7b668a877194b37bb952e076cf.jpg

Цяпер, падчас наведвання замка можна адчуць сябе старадаўнім гравёрам і друкаром, даведацца гісторыю з'яўлення гравюр Цюнта і Макоўскага з выявамі старадаўняга Гродна і самому вырабіць гравюру. Вырабленую копію можна пакінуць сабе. Майстар-клас праводзяць супрацоўнікі музея.

Каб патрапіць на такі майстар-клас, трэба сабраць групу ў 8-10 чалавек і папярэдне запісацца на атракцыю. Дзіцячы білет каштуе 7 рублёў, для дарослых – 10 рублёў.

Паглядзіце, як выглядае гродзенскі Стары замак пасля першага этапа рэстаўрацыі

АМ, budzma.org