У культуролага і эксперткі па этыкеце Аксаны Зарэцкай зноў адбыўся ператрус

Зараз Аксана Зарэцкая на свабоде. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.


243524211_6510531629021483_3614571766314299461_n.jpg
Фота з Фэйсбука Аксаны Зарэцкай

«Я на свабодзе. Супрацоўнікі міліцыі абмежаваліся допытам і ператрусам. Афіцыйная прычына зусім фантасмагарычная: нейкі цэлы падпалкоўнік з Магілёва вырашыў, што я датычная да деструктыўнай дзейнасці ў сетцы „Аднакласнікі“ і ў мяне дома знаходзяцца матэрыялы, якія праліваюць святло на завадатараў абразаў супрацоўнікаў міліцыі»,напісала Аксана.

Нагадаем, у траўні ў Аксаны Зарэцкай ужо праходзіў ператрус. У чэрвені гэтага года яе затрымлівалі падчас анлайн-прэм’еры спектакля «Белы трусік, Чырвоны трусік», дзе яна выконвала галоўную ролю. Пазней Аксану аштрафавалі на 100 базавых велічынь (2900 рублёў).