У Жылічах пасля рэстаўрацыі адкрылі палац Булгакаў

Палац Булгакаў у Жылічах адкрыўся для наведвальнікаў. Рэстаўрацыю там праводзілі 14 гадоў, паведамляе 34travel.me.


6458b45b06da1-1340x800.jpg

Хоць працы працягваюцца — наноў ствараецца аранжарэя, разбураная ў гады Другой сусветнай вайны, і капліца — наведаць палац ужо можна. Для турыстаў адкрыты другі паверх — там праводзяць экскурсіі.

Палац у Жылічах называюць беларускай копіяй Версаля. Будаваць яго пачалі ў 1825-м на загад Бабруйскага павятовага маршалка Ігната Булгака. На той час сядзіба па размаху была больш шыкоўнай і маштабнай, чым рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы. Але пасля вайны будынак знаходзіўся ў паўразбураным стане. Адбудоўваць яго пачалі ў 1973-м.