Пра яго вызваленне павядамляюць сярод культурных дзеячаў Віцебска, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».
Уладзімір Булаўскі — віцебскі актывіст і культурны мэнэджар, быў рэгіянальным каардынатарам грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» па Віцебшчыне. Дапамагаў у арганізацыі гарадскіх фестываляў, канцэртаў, паэтычных вечарын і літаратурных дыскусій. Першы раз быў затрыманы на рэферэндуме 27 лютага 2022-га., і арыштаваны на 15 сутак. Мусіў выйсці на волю, але дома зладзілі ператрус і зноў забралі актывіста.
26 траўня 2023 г. Булаўскаму прысудзілі два гады калоніі за, маўляў, «неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». На судзе Уладзімір не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове.