Уладзімір Караткевіч на венгерскай мове

13 сакавіка 2023 г. Пасольства Беларусі ў Венгрыі наведала перакладчыцкая каманда, якая скончыла і апублікавала венгерскі пераклад класічнай гістарычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», — паведамляе «Пасольства Беларусі ў Венгрыі».


photo_2023-03-13_17-15-56.jpg

Гэта першая і пакуль адзіная праца У.Караткевіча, даступная і на венгерскай мове. Цяпер і венгерскі чытач даведаецца пра таямніцы роду Яноўскіх,  пазнаёміцца з самабытнасцю беларусаў ды прыадкрые для сябе культуру і традыцыі нашай Радзімы.

Перакладчыкі і рэдактары выдання: Іван Хорват, Каталін Салантаі і Андраш Гало. Кніга выйшла ў выдавецтве Aposztróf Kiadó.

У каментарах да навіны пра выданне ў Фэйсбуку, паведамляецца, што пераклад зроблены не з арыгіналу, а з рускай мовы. Як бачна на вокладцы, нават прозвішча Караткевіча перакладзена на венгерскую не з беларускай, а з рускай мовы.