Вакаліст гурту Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў атрымаў тры гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу («хімія») за «абразу прадстаўніка ўлады».
Нагадаем, музыку абвінавачвалі ў абразе старшыні аблвыканкаму Генадзя Салаўя праз каментар, які ён пакінуў на YouTube у жніўні мінулага года. Суд палічыў гэта злачынствам, піша Свабода.
Сам пацярпелы на суд не з'яўляўся. Справу разглядаў суддзя Сяргей Кармановіч. Супрацоўніца пракуратуры Таццяна Гаркуша запатрабавала для музыкі 3 гады «хіміі» Гэта максімальнае пакараенне па артыкуле, паводле якога судзілі Наважылава.
У апошнім слове музыка зазначыў, што ад рашэння суддзі залежыць лёс ягонай сям’і, бо ён — адзіны карміцель. Сям’я з двума непаўнагадовымі дзецьмі жыве на здымнай кватэры.