Дызайнеры прадпрыемства «Мінскрэклама» паказалі эскізы святочнага афармлення навагодніх елак у цэнтры сталіцы. Усяго ў Мінску ўсталююць 27 навагодніх елак, паведамляе minsknews.by.
Галоўнай елкай стане, як заўсёды, елка на Кастрычніцкай плошчы — вышынёй 30 метраў.
Эскіз афармлення Кастрычніцкай плошчы дызайнеры вырашылі пакінуць у сакрэце, але паказалі, як плануюць упрыгожыць іншыя цэнтральныя пляцоўкі горада.
На плошчы Незалежнасці насупраць Чырвонага Касцёла паабяцалі ўстанавіць «18-метровую елку, апранутую ў золата».
Яшчэ адна ёлка будзе каля Белдзяржцырка. Яе вышыня 10 метраў, аформяць у стылі рэтра, упрыгожыўшы цацкамі ў выглядзе персанажаў савецкіх казак і мультфільмаў і гірляндаў з чырвоных сцяжкоў.
Што датычыцца дэкору елак, то ўпор робіцца, традыцыйна, на класіку — россып шароў усіх памераў, матавых і глянцавых, а таксама зорачкі і сняжынкі. Таксама абяцаюць цікавыя рашэнні выканання ледзяшоў (яны ўпрыгожаць ёлку ля Нацыянальнай бібліятэкі). Яшчэ на на вуліцах горада з’явяцца васількі, званочкі, фігурныя анёлы.