• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.09.2018 | Афіша Кіно

Упершыню на «Лістападзе»: Мінскі планетарый пакажа праграму паўнакупальнага кіно

Да 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» далучаецца новая пляцоўка – Мінскі планетарый рыхтуе для гледачоў конкурс паўнакупальных фільмаў. Праграма, прысвечаная інавацыйнаму напрамку ў кінаіндустрыі, прадставіць больш за 20 работ з розных краін свету, сярод якіх навуковыя фільмы, музычныя шоу, анімацыя для дзяцей. Конкурс будзе прадстаўлены ў рамках індустрыяльнай платформы Bel:Cinema. Стаць удзельнікам унікальнай для Беларусі кінападзеі можна будзе з 3 па 4 лістапада.

listapad

Minsk International Fulldome Festival прадэманструе дасягненні і тэхналогіі аднаго з самых маладых і перспектыўных напрамкаў у кінаіндустрыі − сферычнага кіно. З дапамогай сучасных лічбавых праектараў глядач зможа апынуцца «за экранам», адчуць яго атмасферу і ў прамым сэнсе разгледзець з усіх бакоў.

«Гэты фармат быў прыдуманы менавіта для планетарыяў. Калі глядач садзіцца ў крэсла – кіно акружае яго з усіх бакоў, некалькі лічбавых праектараў ствараюць аб’ёмную выяву. Ён аказваецца пагружаным у атмасферу фільма, у само дзеянне. Так дасягаецца эфект прысутнасці. Гэта выгадна адрознівае наш паказ ад звычайнага паходу ў кіно, дзе мы сядзім перад прамавугольным экранам, або ад 3D і VR, дзе нязручнасць дастаўляюць спецыяльныя акуляры. Такога ў Беларусі больш няма», – распавядае кіраўнік Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч.

Конкурсная праграма складаецца з трох секцый: конкурсу навукова-папулярнага дакументальнага кіно, анімацыйных і кароткаметражных стужак. Акрамя міжнароднага журы ацэньваць фільмы будзе і сам глядача, выбіраючы будучага ўладальніка Прыза глядацкіх сімпатый. «Да ўдзелу мы запрасілі студыі і планетарыі з усяго свету. У конкурс увайшлі фільмы, якія ўжо былі прадстаўлены на фестывалях паўнакупальнага кіно і сталі іх лаўрэатамі. Можна сказаць, мы сабралі налепшае ў гэтай індустрыі», – каментуе конкурсную праграму Аляксандр Мікуліч.

За два дні мінскі Планетарый пакажа фільмы з Расіі, Чэхіі, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая, Польшчы, Іспаніі, Германіі, Канады, Японіі, Грэцыі і Беларусі. Больш падрабязна з праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.

У межах фестывалю на пляцоўцы мінскага Планетарыя пройдуць сустрэчы са стваральнікамі фільмаў у фармаце Q&A, прэзентацыі кінематаграфістаў, майстар-класы кінаэкспертаў, выставы астрафатаграфіі, а таксама дэманстрацыя сучасных дасягненняў сферычнага кіно.

Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры  ̶  «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25 .

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, УКантакце, Twitter.

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип