15 лістапада на паэтычнай сустрэчы літаратар з Вілейкі распавёў землякам пра свой новы зборнік.
Слухачоў сабралося няшмат, але імпрэза адбылася паўнавартасная – паэт адказваў на пытанні з залі, дэкламаваў свае творы, а таксама зладзіў аўтограф-сэсію. Кожнаму, хто прыйшоў, аўтар асабіста падараваў сваю новую кнігу “Бег па самаадчуванні”.
Аматараў паэзіі цікавілі моўныя навыкі аўтара, адносіны паэта з прозай. На пытанне, чаму яго творы збольшага невялікія, Усевалад адказаў: “Па сваёй працы я шмат размаўляю. Таму, калі саджуся пісаць, хочацца, каб не было ўжо лішніх словаў. Калі бачу, што верш завершаны, лішняга не выціскаю з сябе”.
Вечарыну зладзіла краязнаўчае выданне “ВОЛАТ” у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Паводле сайту vialejka.info