Усё знаёма тут, усё так міла…

11 травеня ў Лоеўскім дзяржаўным педагагічным каледжы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” прайшла творчая сустрэча з паэткай Валянцінай Восіпавай. У зале гучала паэтычнае беларускае Слова, якое з вялікай цікавасцю ўспрыймалі студэнты і выкладчыкі  педагагічнага коледжа.  Многа вершаў было прысвечана роднаму краю, бо менавіта Лоеўшчына з’яўляецца малой Радзімай паэткі. Акрамя вершаў,  Валянціна Восіпава пазнаёміла слухачоў з дзейнасцю Саюза беларуских пісьменнікаў, распавяла пра творчасць вядомых дзеячаў беларускай літаратуры, адказала на шматлікія пытанні студэнтаў. Была праведзена інтэлектуальная  і гістарычная віктарына, пераможцы якой атрымалі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” памятныя паштоўкі і сувеніры. Будучыя педагогі пазнаёмілі паэтку і з уласнай творчасцю на роднай беларускай мове, якая атрымала высокую адзнаку.  На сустрэчы таксама прысутнічалі і лоеўскія паэты, якія часта наладжваюць творчыя паэтычныя выступы ў дзяржаўным педагагічным каледжы.

 

 

 

 

 

Тэгі: