Шэраг выбітных асоб атрымае ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета за ўклад у развіццё беларускай культуры

26.01.2025 Культура

Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць шэраг выбітных асоб за адданасць інтарэсам беларускага народу і значны ўклад у развіцце беларускай культуры.

uznaharody.jpg

Медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці ўзнагародзяць Ніну Баршчэўскую — беларускую мовазнаўцу, грамадскую і культурную дзяячку.

Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» атрымаюць: 

▪️Рафал Дзенцялоўскі — журналіст, палітычны аглядальнік; 

▪️Анджэй Войцех Рахуба — польскі гісторык і грамадскі дзеяч, прафесар Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук; ▪️ Анджэй Ежы Закшэўскі — польскі юрыст, гісторык права і грамадскі дзеяч; 

▪️сем сяброў Геральдычнай Рады (непублічна). 

Крыжом Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў) узнагароджваюцца: 

▪️Яўген Вапа — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч; 

▪️Алег Латышонак — доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта.