V Міжнародны каталіцкі фестываль Magnificat’2009

V Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat’2009 пройдзе з 23 па 27 чэрвеня 2009 года ў Беларусі.

Міжнародны каталіцкі Фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм MAGNIFICAT з’яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях.

Яго стваральнікі: Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый SIGNIS-БЕЛАРУСЬ, Віцебская дыяцэзія, Рэдакцыя культурна-рэлігійнага часопіса «ДЫЯЛОГ», Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «студыя «СТОПКАДР».

З сёлетняй праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут: signis.by

Тэгі: