Такое рашэнне прынята 2 снежня па выніках нарады па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ, паведамляе БЕЛТА.
Пасля заканчэння 11 класаў выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены: адзін, абавязковы, — па рускай або беларускай мове, другі — па выбару. Для тых, хто будзе паступаць у ВНУ, прапануюць здаваць адзін дадатковы экзамен у форме ЦТ.
Як растлумачыў на нарадзе міністр адукацыі Андрэй Іванец, залічэнне ва ўніверсітэты будзе праводзіцца па выніках двух ЦЭ, аднаго дадатковага экзамену ў выглядзе ЦТ і сярэдняга бала атэстата.