• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.02.2023 | Грамадства «Музыка»

«Вальс 1863», прысвечаны паўстанню Каліноўскага

У сеціве з'явілася прэм'ера «Вальс 1863», «які быў створаны некалькі гадоў таму, і да нядаўняга часу заставаўся творам, напісаным на паперы: ён нідзе не выконваўся, чакаючы свайго моманту», — напісала Кацярына Ваданосава на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


147.jpg

«А нагода сапраўды добрая: датай прэм’еры вальса спецыяльна было абранае 2 лютага — дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Я адчуваю глыбокую еднасць з героямі тых часоў і думаю, што пачуцці беларусаў зараз вельмі сугучныя з пачуццямі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. Цыклы гісторыі паўтараюцца, але разуменне таго, што ў кожнай эпосе жывуць людзі, якімі варта ганарыцца, памяць пра якіх надае нам моц і натхненне — гэта вельмі цешыць і дорыць надзею на будучыню.

Чытайце яшчэ: Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага

«Каталізатарам» для запісу ды здымкаў паслужыў, як ні дзіўна, мой дыягназ: маючы рак, перажыўшы дзьве аперацыі ды цыкл хіміятэрапій, знаходзячыся ў працэсе радыётэрапіі я зразумела, што вельмі хачу зафіксаваць як мага большую колькасць таго, што маю толькі ў выглядзе напісаных на паперы нот, словаў, вобразаў у галаве... Каб гэта можна было граць, спяваць, чытаць нават тады, калі мяне не будзе. І вырашыла не чакаць, пакуль збярэцца ансамбль музыкаў, пакуль знойдуцца грошы на запіс, пакуль прадумаецца сцэнар, пакуль адрастуць мае валасы... Я захацела «адпусціць» гэты вальс, даць яму жыццё, і зрабіць гэта менавіта ў дзень, калі нарадзіўся чалавек, які натхніў мяне на гэтую музыку.

Вальс вельмі просты: фартэпіянную партыю зграе любы вучань музычнай школы, а скрыпічную партыю выконвае мая 12-гадовая дачка. Мы запісаліся ледзьве не з першага дубля: напачатку я думала, што мы проста запішам відэа «ўжывую» на тэлефон, і я выкладу твор на сваіх старонках у сацсетках. Але мае сябры — Ігар Палынскі ды Васіль Шэры — прапанавалі зрабіць штосьці больш цікавае. У Васіля ёсць гістарычны строй, які ён шыў сваімі рукамі, у мяне — таксама, у Ігара — добры тэлефон ды мікрафон для запісу гуку... І вось, літаральна за некалькі дзён мы зрабілі калі не паўнавартасны кліп, то хаця б відэашэраг, які адлюстроўвае настрой, закладзены мною ў музыку. А сам працэс здымкаў заняў усяго некалькі гадзін, і ладзіліся яны на Падляшшы, недалёка ад Мастаўлян, вёскі, дзе нарадзіўся Каліноўскі. Важным героям гісторыі стаў і дуб «Дунін», велізарнае 400-гадовае дрэва, якое ў 2022 годзе прызналі дрэвам Еўропы, якое, напэўна, памятае паўстанцаў.

Больш за паўтары сотні гадоў таму людзі сыходзілі на бой, на змаганне, часам на смерць. Сёстры, жонкі, нявесты, маці паўстанцаў насілі жалобу як знак супраціву, як выказванне нязгоды з палітыкай імперыі, і гэта таксама было формай змагання, за якое можна было пазбавіцца маёмасці, свабоды, будучыні. Мара пра волю была самай высокай, узнёслай, светлай і адначасова цяжкай з усіх мар, але менавіта яна рабіла са звычайных людзей герояў.

Тое ж адбываецца і зараз. І я адчуваю глыбокую еднасць са сваімі продкамі, з тымі, хто біўся за свабоду. Я веру, што пра нашае паўстанне, пра наш супраціў таксама калі-небудзь будуць складаць музыку, вершы ды песні», — напісала Кацярына Ваданосава.

Паслухаць вальс і паглядзець кліп можна тут.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя

Гомельцы і не толькі гомельцы прызвычаіліся глядзець на горад праз стандарты казарменнага добраўпарадкавання:...

valiancina_shauchenka
Культура

У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі

У будынку былога кляштара базыльянаў у Глыбокім, у якім размешчаная папраўчая калонія № 13, хочуць знайсці старадаўнія...

valiancina_shauchenka
Кіно

Топ-10 фільмаў да дня сьмеху

Хаця нагодаў каб сьмяяцца можна знайсьці з гакам, гледзячы на нашую рэчаіснасьць, ня будзе лішнім адкласьці ў бок...

valiancina_shauchenka
Культура

Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?

1 красавіка не зусім звычайны дзень. У гэты дзень, згодна з вераваннямі нашых продкаў, прачынаецца Хатнік (Дамавік)....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя
    Культура
    У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі
    Кіно
    Топ-10 фільмаў да дня сьмеху
    Культура
    Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?
    Гісторыя
    Дык а чаму «Стары»? Гісторыя Жыгімонта І
    Культура Гісторыя
    Народны каляндар: што і як беларусы адзначалі ў красавіку
    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»

Афіша

  • 02.04 — 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 02.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 02.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 02.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • 9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип