24.10.2010 г. адбылася першая ў бягучым сезоне вандроўка, якую арганізавала Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Нягледзячы на мароз, які з раніцы перавышаў 20 градусаў, і такім жа застаўся на працягу дня, бо так па Магілёўшчыне на нядзелю і прагназавалі, самыя стойкія аматары помнікаў гісторыі і культуры паехалі на свае вочы пабачыць спадчыну сталіцы беларускага Падняпроўя.