Добрая навіна для аматараў менскіх вандровак з адным з найлепшых знаўцаў гісторыі Мінска Іванам Сацукевічам! У сераду 11 красавіка адбудзецца перанесеная з сакавіка вандроўка, у якой спадар Іван прадставіць сваю версію экскурсіі, прысвечанай 100-годдзю БНР.
Вандроўка «Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1918 гг» прысвечаная драматычным падзеям стварэння беларускай дзяржаўнасці ў Мінску ў 1917-1918 гадах, у прыватнасці падпісанню 25 сакавіка 1918 года 3-й Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвесціла пра незалежнасць Беларусі.
Падчас пешаходнай вандроўкі мы падыйдзем да будынкаў, у якіх адбываліся важнейшыя падзеі, якія прывялі спачатку да ўтварэння БНР, а за тым і БССР. Даведаемся, дзе праходзіў Першы ўсебеларускі з’езд, дзе размяшчаўся Аблвыкамзах, дзе была падпісаная легендарная 3 Устаўная грамата ды адбываліся іншыя знакавыя падзеі таго часу. Разам з удзельнікамі тых падзей мы пройдземся па тагачаснаму Менску.
Кошт экскурсіі : 10 бел. руб., заўсёднікам і групам (папярэдне) – 8 руб.
Запіс ды ўся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:
+375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber), а таксама праз е-майл bielkultura@gmail.com
Паволе арганізатараў